Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЛЬЕЦЦА ПЕСНЯ

Ой халодны ў полі вецер,
Каласіцца жыта,
Рамонкаў бела квецень,
Хустачкай пакрыта…
На ўскрайку поля іва
Запляла касу,
Беражэ дзяўчына-кветка,
Дзявочу красу…
Белы бусел сімвал-птушка
Над нівай лятае,
Сонца прагнало аблокі
І так ярка ззяе…
А сцямнее, месяц ў небе,
Як ліхтарых свеціць,
Хлопец дзеўчыну кахае,
Галубіць і песціць…
Льецца песня, гучна, звонка
Над Радзімым Краем,
З ею праца нам сяброўка,
З ей гасцей вітаем!

14.03.2013 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш ЛЬЕЦЦА ПЕСНЯ - Ірына Беларусава