Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рамонак

Рамонак
У рамонка заўсёды сонейка свеціць,
Саграе, вітае і песціць,
А пялёсткі нібы праменьчыкі ззяюць,
Ахінаюць пяшчотай, кахаюць…
І такі ён рамонак шчаслівы,
Пакуль не сарвуць імкліва,-
За імгненне згасае сонца,
І каханне тое не бясконца…
І рамонак сірацее,
На вятру адзін маркотна марнее, Без пялёсткаў, праменьчыкаў сонца-
Толькі вера, надзея бясконца…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рамонак - Данута Нікіціна