Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАД ДОЖДЖЫКАМ

Хай дзень задоўжыцца
І спыніцца імгненне,
Калі пад дожджыкам
Каханне – на каленях.

І лужы варацца,
І пеняць, як ніколі.
Хай мама сварыцца
І тата не дазволіць…

Збяжым. Да нітачкі
Ізноў з табой прамокнем,
Пад тонкай світачкай
Да раніцы замоўкнем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПАД ДОЖДЖЫКАМ - Вера Буланда