Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 9 – “Канцавая станцыя”

Напружаны апошні віток… Рывок… Глухі ўдар… Падзенне…

Усё…
Больш нічога не трэба…
Скончана…
Пульсацыя ў скронях нібы ківач гадзінніка. Стук сэрца паступова згасае і нагадвае сабою ўжо нешта падобнае на далёкае “та-тах-та-тах” голасу цягніка, які знікае недзе ў пазапрасторавых далях.
Ці мо гэта толькі падалося?
І цягніка ніколі не было? І не было ўсяго астатняга? Не было планеты металу, наркатычных відовішчаў, пекла?
Не было мяне?
Я знікаю…
Згасае дыханне…
Згасаюць думкі…
Згасае сэрца…
Застаецца толькі міг выпадкова наплыўшай хвалі падсвядомых успамінаў аб мінулых перараджэння.
Кім я тады быў?
Ваўком? Чалавекам? Машынай?..
Мноства вобразаў, адна душа…
І абстрактны сусвет…
Я раптам адчуў, што больш ні аб чым не думаю!
Я ўзнімаюся.
А гадзіннік адлічвае апошнія секунды. Якое шчасце ні аб чым не думаць, а толькі слухаць бязлітаснае знішчэнне часу абыякавым да ўсяго гадзіннікам.

Слухаць і лічыць…
…5…
…4…
…3…
…2…
…1…
…0…0!..0!!!
та-тах – та-тах…
Peractum est

2004/1995

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трагедыя ў стыле gothіc. Track 9 – “Канцавая станцыя” - Алесь Бычкоўскі