Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Даруй

Даруй мне за ўчарашні дзень
Адной хвілінай поўнага маўчання.
Даруй за той непрадказальны цень,
Што лег пад ногі нашаму каханню.

Даруй ты мне за подых навальніц,
За верасовы тлум, за шэпт гаючай ночы,
За твой пагляд, што п’е ваду крыніц.
Даруй жа мне, што я за ім пакрочыў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Даруй - Валянціна Владава