Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш На магіле маці

А я, матулька, зноў адзін
Прыехаў да цябе ў адведкі.
Калі гаворыць з мамай сын,
Нашто каб чулі гэта сведкі?

Хоць па дарозе столькі слоў
Сказаць хацеў, як я умею,
Але сярод нямых крыжоў
Асірацела штось нямею.

Каб змог пачуць на нейкі міг
Прамілы твой, пяшчотны голас,
Вачэй адчуць пагляд тваіх –
Я пакланіўся б небу ў пояс.

Навекі позірк твой застыў
Ў магільным камені іконай.
Складаю ў снаю табе лісты
І буду іх складаць даскону.

Не з годам кожным і не днём,
З хвілінай страту адчуваю…
Мне згадкі так пякуць агнём
Душу, аж слёзы выкіпаюць.

01.05.2011-14.10.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На магіле маці - Мікола Ляшчун