Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ля сіняй бухты

Памяці М. Багдановіча

Я тут стаю, нібы ля дошкі вучань,
Са мною побач тут – мая віна,
Дзе паміраў ты, слаўны наш Максіме,
Ты беларускі Праметэю наш,
Не да скалы – да ложка прыкаваны.
Я ведаю, што будзе з году ў год
Вучыць людзей любові да Радзімы
Твой чалавечны, велічны агонь.
Не так, як у музей заходзіць будуць,
А ў храм нібы – ў Паэзію тваю.
Таму, як вучань, зараз каля дошкі
Табе
мемарыяльнай
я стаю;
Таму табе і кланяюся ў пояс,
Што з вобразам радзімым васілька;
І, пырснуўшымі іскрамі,
з халодных
Каменняў,
што ты вершам высякаў,
Здаюцца зоркі ў небе;
І ля сіняй
Самотнай бухты
на Венеру я
Гляджу ў надзеі: можа, ты, Максіме,
Глядзіш таксама на яе здаля…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ля сіняй бухты - Станіслаў Валодзька