Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наўкол усмешкі раздаю

Наўкол усмешкі раздаю:
Усмешка —
за усмешку.
Нібы на востраве стаю —
На веснавым узмежку.
Лаўлю блазнотлівы прамень
Рукой — сачком дзіравым,
І столькі светлых перамен,
А мець бы толькі права.
І не зманіць святому дню
Ўзаемаразумення —
Адчуць аднойчы вышыню
Зямнога
прыцягнення.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Наўкол усмешкі раздаю - Уладзімір Марудаў