Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчаслівыя лепш зіхацяць

Дакрануся да зорачкі-знічкі
Пацалункам зямнога жыцця!
Паспрабуе няхай сунічкі,
Бо шчаслівыя лепш зіхацяць!

Можа там, на канцы сусвету
Адзінота гаруе ў начах
І не ведае нават лета –
Вечны холад у сумных вачах.

Пацалуй ты яе, сяброўка!
Смачны водар дашлі з вышыні!
Я б сама, толькі так няёмка
У бясконцасць патрапіць з зямлі!

Дакрануся да зорачкі-знічкі
Пацалункам зямнога жыцця!
Паспрабуе няхай сунічкі,
Бо шчаслівыя лепш зіхацяць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шчаслівыя лепш зіхацяць - Валянціна Драбышэўская