Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зорачкі

Зорачкі ціха мігцяцца ў сусвеце.
Хочацца зрэдку зірнуць ў вышыню,
Кінуць пагляд з адзінокай планеты
Ў светлую, ясную зорную мглу.

Зорачкі мілыя, зоркі каханыя,
Як жа вы хораша ззяеце стуль,
З цемры бязмежнае, з далечы крайняе,
Бляскам знішчаючы вечную стынь.

Ды недасяжныя вы у далёкасці,
Ззяеце красна ў нязведнай цішы.
Не дацягнуцца да гэткай высокасці,
Велічы гэткай не перамагчы.

Што ж, зоры ясныя, зоры каханыя,
Ззяйце прыгожа ў сцюдзёнай смузе.
Хоць непрыступныя вы й неспазнаныя,
Цешыце вока ў халоднай нудзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Зорачкі - Савель Ялінец