Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Тады, калі пад дыванамі жніўня

Тады, калі пад дыванамі жніўня,
Прыўкрасна-памаранчавых удзень,
Пад покрывам пяшчотным ліўня
Абудзецца сустрэчы нашай цень,

Ты, скінуўшы адзенне, дзіўным птахам
Уздымешся ў старыцы аблакоў…
Над небасцю цяжарным шэрым гмахам
Пазбавішся зямных грахоў.

Тады, калі чарніцамі світанкаў,
Сінюткасцю адвечнай, поўных ў снах,
Вярнешся да сябе лістом маланкі
Каб ён таксама збыў свой страх…

Тады, калі вайною пройдуць хмары,
Зняволеныя змрокам даўіны,
Ў вачах малінаўцы міжзорнай мары
Апусцяцца на жніўня дываны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тады, калі пад дыванамі жніўня - Павел Гаспадыніч