Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Quo vadіs

Гадзіннік б’е і ведае пра час…
А мы самотны позірк здабылі.
Няўжо Хрыстос ня ведае пра нас:
Самотныя сыны сваёй Зямлі

Блукае змучаны вар’ятам Беларус:
Амерыка, Канада, Велінгтон,
Літва, Нямеччына, Бразілія, хаўрус,
Расея, Францыя, Замежны легіён…

Куды Ідзеш па свеце Беларус?
У край чужы, у край чужы…
Блукаеш у цемры цяжкі цягнеш груз
Як на Радзіме цяжка, раскажы?

А ў грудзях надзея ўсё ж жыве…
І вочы ад пяшчоты зіхацяць
І вольны водар вее ў галаве
Вяртайся, дружа, будзем вас чакаць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Quo vadіs - Рыгор Жук