Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што ні лета – над палямі

Што ні лета – над палямі
нам жаўрук вярэдзіць душы,
што ні восень – пыл у вочы
журавы з нябёс цярушаць…

Праспяваў бы я Радзіме
так, каб сціхлі ў кожнай хаце.
Толькі лепш за ўсіх на свеце
праспявала людзям маці.

Што ні ёсць, аддам Радзіме:
без яе куды мне дзецца?
Толькі хлопцы, што ў магіле,
аддалі Радзіме сэрца…

Як магу жыву на свеце –
не святы і не нягоднік.
Песню матчыну спяваюць,
а я столькі слоў не помню…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што ні лета – над палямі - Павел Шруб