Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ЗАВАЛОДАЦЬ НЕ МУШУ Я СЭРЦАМ

ЗАВАЛОДАЦЬ НЕ МУШУ Я СЭРЦАМ.
І ЗАСТАЦЦА НЕ МУШУ У ІМ.
БОЖА ПРАВЕДНЫ, МНЕ Ж КУДЫ ДЗЕЦЦА
АД МАЛАНКІ, ШТО Ў СЭРЦЫ МАІМ.

МЫ ЧУЖЫЯ З ТАБОЙ ПАЛАВІНКІ,
НАМ ПАД ЗОРАМІ НЕ МІЛАВАЦЦА
І НЕ ЦЕШЫЦЦА ЎСМЕШКАЙ КРЫВІНКІ,
НАЗАЎСЁДЫ НАМ ТРЭБА РАСТАЦЦА.

НАПАСЛЕДАК ДАВАЙ ПАГАВОРЫМ,
НАТАЛІМСЯ ІМГНЕННЕМ ХВІЛІНКІ
І РАСТАННЯМІ СЭРЦЫ АДОРЫМ,
МА ЧУЖЫЯ З ТАБОЙ ПАЛАВІНКІ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЗАВАЛОДАЦЬ НЕ МУШУ Я СЭРЦАМ - Тамара Аўсяннікава