Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Час вілікі манюка

* * *
Час – вялікі манюка і злодзей вялікі,
падмане ён і ўкрадзе апошні рубель.
Ты навошта з нябыту мяне, час паклікаў
у жыццё нематы, каб пад ветрам грубець?

Пагаворым з табой, як мужчына з мужчынам:
Раскажы, клькі ўкраў, колькі ў зманы завёў?
Растлумач, дзе хаваюцца першапрычыны
і чаму ты нанова мяняешся зноў?
і, як, Вій, зазіраеш у сэрца вычыма,
разбураючы ўсё да таемных асноў.

Што ж ты, Час, прамаўчаў? Можа, з гонарам ты?
Бачыш гэты кулак? – пальцы зцісну да хрусту,
прыкладуся з размаху пад саменькі дых, –
Хоп!
Дзе ты ёсць!
Ты прапаў!
І навокала – пуста…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Час вілікі манюка - Анатоль Кудласевіч