Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Знайсці выйсце

Хмары надзвігаюцца ўначы,
Лётаючы па ўсім белым свеце.
Жудасна лапочуць крумкачы
Ад жахлівай смерці на планеце.
Чаму людзі мала так жывуць?
Гіне шмат, на жаль, ад самагубства,
Бо другога выйсця не знайдуць
І не маюць розуму ад глупства.
Думаючы, Вышні Бог глядзіць,
Робячы жыццё недаўгавечным,
Каб пакінуць след, паспець зрабіць
Шмат карысці і сабе, і іншым.
Усё залежыць не ад лёсу боле,
Не ад шчасця, вечнага быцця,
Берагчы павінны, як ніколі,
Кожную хвіліначку жыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Знайсці выйсце - Надзея Шылавец