Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Катастрофа

Недавымаўлена слова, недавымаўлены сказ,
не далі зрабіць высновы. Зразумець і даць адказ.
Замаўчалі. Без пытанняў. Бо пытанняў не было.
Вочы бачылі расстанне. Без яе… І без яго.

У яе не будзе болей сёння ён ужо сцяной.
А ў яго ўчора ссохнуў на спякоце кветкай сон.
Ён не хоча мець гербарый, а яна расу сушыць.
У абодвух л’ецца памяць, каб пакінуць і…Забыць.

Не ўся, відаць, прал’ецца. Недавымаўлена ўся.
У расстанні застанецца, як агенчык і вада.
Ён яшчэ ня ўвесь спаліўся. У яе іскрынка ёсць,
і вадзіццы, як калісці, калі стаў плацінай лёд.

Пацякла далей рачушка. Там жа ш мора берагоў.
Бераг страціў шлюз і штучнасць, анямеўшы з хвалей-слоў.
Будзе недзе рэчка стратай. І прал’ецца дзесць дажджом.
Бераг будзе штучна ўзняты, каб ізноў быць са святлом.

Не хачу і я пакінуць назаўсёды гэты верш,
у радках якога існасць, і наўмыснасць маіх меж.
Хай яго яшчэ хто ўбачыць. Паспрабуе перакласць.
І давымавіць… Хіба што… Памяць большага не дасць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Катастрофа - Франак Нырка