Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паграбае лiсце лiстапад

Паграбае лiсце лiстапад…
Дзень бы з промняў пяшчоты сатканы.
Гэткiх дзён у жыццi выпадае няшмат,
Калi ты ў цэлы свет закаханы.

Ўсё на радасць душы: бег ракi й мурагi,
Бераг левы i бераг правы;
i, здаецца, няма больш – нi слёз, нi тугi,
Як няправых няма, так правых.

Узнiкае жаданне жыццё услаўляць,
А яно – раптам ставiць падножку…
Я ля плыннай ракi буду доўга стаяць,
Ад муты ачышчацца патрошку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паграбае лiсце лiстапад - Міхась Курыла