Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лiстапад

Лiстапад – гэта месяц цемры
Вечароў, што даўжэй за дзень
Я мацней зачыняю дзверы
Ад нядобрых лiхiх людзей

Лiстапад – гэта проста восень
За вакном – цi то дождж, цi снег
I жабрак, што паесцi просiць
Зноў шукае сабе начлег

Лiстапад – гэта шэры колер
Зноў на нашу зямлю зляцеў
Гэта ўсё, што зрабiць не здолеў
Хоць так моцна зрабiць хацеў

Лiстапад – аблятае лiсце
Ды зяленай стаiць вярба
У жыццi ёсць заўсёды выйсце
Толькi ў смерцi яго няма

Лiстапад – нават гэтым часам
Можа здарыцца адкрыццё
Ў лiстападзе мы сталi разам
На дваiх аб’яднаўшы жыццё

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лiстапад - Уладзімер Гардзейка