Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хворая

Я захварэла на цябе
Што гэта? Дар альбо пракляцце?
Ці мо не маю праў на шчасце?
Зноў спадзяванні ў журбе…

Прашу ў бога зноў сустрэчы
І можа быць у гэты вечар
Твой позірк зловіць позірк мой
Ды вечар пройдзе не са мной.

А за вакном мігаюць цені,
Прырода дорыць пах вясенні
Сціскае сэрца цішыня
Ты дзесці там, я тут адна.

І зноў чакаю, зноў малюся,
Імя тваё прашэпчуць вусны
Бо я хварэю на цябе,
А лекі не знайсці нідзе.

Ды ёсць адно выратаванне
З табой размовы да світання.
Ты вылечыш маю душу?
Не? добра… больш не папрашу.

Тады яшчэ адны ёсць лекі
І гэта напрач не аптэкі
Я вылече сама сябе!
З гарэлкі чаркай на стале…

21.02.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хворая - Вераніка Шыпіла