Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тысячагоддзе

Час мiнае няспынна
Iмчыцца уперад – годзе!
Трэба зрабiць прыпынак
З назвай “Тысячагоддзе”

З гэтай нагоды слушнай
Ты зачакай, мой народзе
Крыху спынiсь, паслухай
Крокi тысячагоддзя

У мiнулае не вярнуцца
А каб i можна – ня пойдзем
Дай да цябе дакрануцца
Трэцяе тысячагоддзе

Давайце пакiнем свары
Мы пры такой нагодзе
Хай здейсняцца нашы мары
У новым тысячагоддзi

Наша жыццё – у веры
Як дарагому госцю
Разам адчынiм дзверы
Трэцяму тысячагоддзю

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тысячагоддзе - Уладзімер Гардзейка