Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі стрэлка на дванаццаць

А Новы Год, як непазбежнасьць,
імчыцца па дарозе.
Пракладвае шляхі праз вечнасьць,
каб Зоркай успыхнуць у Казерозе.
Калі стрэлка на дванаццаць
і шампанскае ў бакалах,
не мае права затрымацца
ў галактычных Ён абшарах.
А там зусім другі адлік-
тысячагоддзе – адзін дзень.
Сьвятла далёкага ўбачым блік-
чужога сонца вырваны прамень…

А вось ужо і трэцці тост,
за любоў у нашых хатах.
Хай шырыцца, ідзе ў рост.
Гадзіна першая пачата.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі стрэлка на дванаццаць - Таццяна Станюш