Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзіны Бог

У багатых вілы і палацы,
Маёмасць беднага – каморка, ложак.
Дзесці зіхацяць агнямі пляцы,
А нехта збіў свой ганак з дошак
Ды толькі боль аднолькава засверліць,
І плоць аднолькава трухнее,
І толькі той, хто ў вечнасць верыць,
Шанс безсмяротнасці займее.
Паваліцца адзін пад плот,
Другі-у шыкоўнай дамавіне.
Ніхто з іх не адчыне рот,
Інедры над сабой не здзвіне.
Кагосці ўспомняць дзеці, унукі,
Але яны тут, як усе не вечныя,
А дзесці падграбаюць рукі
Зямныя скарбы не дарэчныя.
Адзін у плітах мрамарных ляжыць.
Цяжарам ён на грудзі лёг,
Другі пад бэзам ціха спіць,
А для дваіх адзіны Бог.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Адзіны Бог - Таццяна Станюш