Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кожны – індывідуал

Людзей я розных павідаў,
У кожнага – свая дарога,
З іх кожны – індывідуал,
Але падобных вельмі многа.

Адны падобныя на твар,
Абодва йгралі ў латэрэю,
Адзін з іх свой квіток прадаў,
З грашыма едзе ў бакалею.

Адны падобныя на твар,
Адзін збірае на кватэру,
Другі яму яе прадаў,
Кватэр ён мае да халеры.

Падобных многа на Зямлі,
Аднолькавых жа не спаткаеш,
Па ўласных справах людзі йшлі,
Уласна ты адпачываеш.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кожны – індывідуал - Кірыл Азімка