Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твайго палону прагну я

Твайго палону прагну я –
He адпускай мяне, работа.
Хай дыхае у твар спякотай
Ралля суровая твая.

Адно на ёй, адно на ёй
Каласаваць таму спакою,
Што непастойнасцю сваёй
Знявечаную памяць гоіць.

Ён, як бясцэнны дар, нясе
У плыні руху забыванне,
Што след наш тут – след па pace,
Што вечны тут адны пытанні.

Але з прасветласцю якой
Сцвярджаць я свету не баюся
Сваёю кожнай баразной:
Жыву!
Люблю!
He наталюся!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Твайго палону прагну я - Ніна Мацяш