Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пытанні

Ці чуеш, як крочыць удалеч таропка час? –
Адлічвае крокі гадзіннік бесперапынна.
Куды б ён ня йшоў – пастаянна ідзе ад нас.
Такая, не надта вясёлая, брат, карціна.

Ці ведаеш ты, а пад ноч абяцалі снег,
І сорамна горад схавае свой твар пад пудрай.
А снег будзе падаць так ціха, нібыта ў сне,
Здзяйсняючы кругазварот задуменна, мудра.
А памятаеш, як наранку гамоніць сад
У матчынай хаце, як пахне патэльня шкварак?
А што аддасі ты, каб час павярнуць назад,
Ступіць басанож на бацькоўскі стары фальварак?
Пытанні, пытанні… А час, паміж тым, бяжыць,
І круцяцца стрэлкі, і дзеці сталеюць рана.
І падае снег. Гэта значыць, што трэба жыць –
Назло ўсяму – час загоіць любыя раны.
04.11.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пытанні - Сяргей Махнач