Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕ РАЗУВАЙЦЕСЯ

Зайшоў у госці – выдалі бахілы,
Падлогу націраю басанож.
Я парабак, магчыма, і няхілы,
Здароўем не пакрыўджаны – і ўсё ж…
Сябры, заходзьце да мяне ў абутку,
Не трэба разувацца за вярсту:
Тут пад рукою венік у закутку-
Я не вяльможны пан, я падмяту.
Вы толькі ў думках не прыносьце бруду,
У сэрцах захавайце чысціню,
А я вас сустракаць заўсёды буду
Цяплом свайго душэўнага агню.
А басанож – няхай ка мне прыходзіць
Маё дзяцінства ў каляровым сне,
Як толькі поўня ў зорным карагодзе
Свой срэбны бліск пакіне на акне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НЕ РАЗУВАЙЦЕСЯ - Мікола Пацяюк