Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Крыгаход на Нямізе

На лініі агню твае кварталы
Ў бясконцай неабвешчанай зіме,
Між выгінаў бетону і металу
Халодны вецер нецярпліва дзьме.

Хаваючыся ад чужых праклёнаў,
Мой горад ціха хутаецца ў сны,
Бой ратушы, заменены рынгтонам,
Нікога не пакліча да вясны.

Мы ведаем – млыноў далёкіх подых
Цяплом яшчэ павее празь вякі,
І сонца адаб’ецца ў цёмных водах
Схаванай у калектары ракі.

Хай немагчыма гэты час наблізіць,
Мы вечарамі ў прыстані дажджу
Чакаем крыгаходу на Нямізе,
Баронячы празрыстую мяжу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Крыгаход на Нямізе - Антон Рудак