Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зоркі

Пыльныя жоўтыя зоркі
без клопату і любові
лашчаць святлом травінкі
на змрочным бязмежным полі.

Адлегласці і прасторы…
Cузор’яў далёкіх агні.
Павольна дрэйфуюць аблокі
на поўнач ўздоўж ракі.

Заблытаныя сюжэты,
складаныя ланцужкі.
Знікаюць усе недарэчнасцi
у патайныя куткі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зоркі - Аляксей Міхееў