Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Павер’е

Калі ж на Грамніцы
Нап’ецца певень вадзіцы –
Казалі так нашы дзяды –
Здадуцца снягі і завеі
Па даху зазвоняць капелі
Адыйдуць раней халады.
Аколіца скрозь ажывіцца
Крыгі ўзнімуць крыніцы
Адчуецца подых вясны.
Вербачкі ўраз набрыняюць
Нібы ад сну ачуняюць
Спрабуюць на спеў галасы
Птушачак хоры.
Гамонка напоўніць прасторы:
Праводзіны доўгай зімы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Павер’е - Галіна Лазіцкая