Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш У чаканні вясны

Зоры.
Хоць яшчэ і зімовыя,
Але свецяць так яскрава,
Што ў душы нараджаецца мара,
Прагнеш пейзажы каляровыя,
Каб надышоў час,
Новы.

Паветра.
Хоць яшчэ і марознае,
Але чуеш подых вясны,
Надыходзячы пах лясны,
Уяўляецца раніца росная,
Не хапае толькі цёплага
Ветра.

Чаканне.
Пасля доўгіх халадоў,
Працяглай самоты,
Забыць пра турботы,
І сустрэць усіх сяброў.
А галоўная надзея –
Каханне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У чаканні вясны - Міхал Будаеў