Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Адчай (Сербская балада. XIII стагоддзе)

Уцякайце ж вы, нашы дзетачкі,
А куды ўцякаць – мы не ведаем,
Ратавацца як – не навучым вас:
Жываглот ідзе страшна-жудасны,
Вурдалак ліхі, ненажэрны цмок,
Той, хто ўлёт ляціць, хоць і сам без крыл,
Хто і без кап’я працінае ўсіх,
Без мяча сячэ – не стамляецца
I без паліцы забівае ўсіх,
Хоць зусім без ног, а ўслед гоніцца,
Хоць не мае рук, а хапае ўсіх,
Есць спрытна людзей без спатолення,
Hi старых-малых не шкадуючы,
I пасля яго – вёскі мёртвыя…
Уцякайце ж вы, малалетачкі,
Хоць мы ведаем – не ўцячэце вы:
Ён дагоніць вас, кожан-кожнага,
Знойдзе ўсюды сам, пахаваных вас,
Забярэ з сабой, кволых, сцішаных,
Бо страшыдла той – голад, дзетачкі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адчай (Сербская балада. XIII стагоддзе) - Янка Сiпакоў