Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мiнула стагоддзе Ясенiна

Мiнула стагоддзе Ясенiна
Яго святкаваў я адзiн
У полi iрляндзкiм асеннiм
Далекай зямлi сваёй сын

Там рэчка з нянашаю назваю
Ў Атлантыку воды нясе
Там роднага слова нi разу я
Не чуў ў непазбыўнай красе

Я вершы паэта узгадваў
I рэчцы той iх ўсё чытаў
Цi кепска – нiхто не падказываў
Цi добра – нiхто не сказаў

Ласосi хвастамi варочалi
Каменне ляжала на дне
I сталася свята азмрочаным
Тугой па сваёй старане

Тугою па вуху прыязнаму
I ўсё, што ў сабе я адчуў
На мове нязвыкла-выразнай
Той Коррыб маўклiвы пачуў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мiнула стагоддзе Ясенiна - Уладзімер Гардзейка