Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сказаў мне мой мілы, харошы

Сказаў мне мой мілы, харошы,
Што я неблагая, але
Рабіць непрыдатная грошы
I гэтага мне не стае.

Сказаў, што такой бесталковай
Яшчэ пашукаць пахадзіць:
За нешта сваё не гатовай
Па нечых галовах хадзіць.

Сказаў ён зімовай парою,
Што я несур’ёзная і:
“Сям’я ў нас будзе якою?
Не выйдзе нармальнай сям’і…”

Ён геній быў думкі крытычнай,
I сэнс на яго старане:
Ніякай карысці практычнай
Ніколі не будзе з мяне!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сказаў мне мой мілы, харошы - Вольга Ласаева