Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕ АДДАЙ МЯНЕ

Не аддай мяне другому,
Зберажы,
Каб пасля жыццёвай стомы
На мяжы
Не адзін ты быў аднойчы –
Хоць заплач.
Скажаш мне, зірнуўшы ў вочы:
“Ты прабач
І даруй мне ўсё дурное,
Тую злосць,
Добра, што ізноў са мною
Маладосць”.
Маладзее пасля грому
Ўраз зямля…
Не аддай мяне другому
І…пасля.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НЕ АДДАЙ МЯНЕ - Вера Буланда