Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пачынае з новага радка

Пачынае з новага радка
Кожны год вясна свае адлігі.
Сонцам напаўняецца рака
I гайдае воблакі і крыгі.
Ты мяне хоць крыху пагайдай,
Маладосць за воблакі аддай.
Толькі знаю, што не аддасі,
Дык нясі у мора іх, нясі.
Тут я з той, харошаю, сядзеў,
На такія ж воблакі глядзеў,
Ды сплылі яны даўно з вадой
I забралі мілую з сабой

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пачынае з новага радка - Пiмен Панчанка