Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цень

Я яшчэ, як воблакі, не сплю.
Воблакі на захадзе гараць.
Цені пахаваліся ў зямлю,
I ніхто не пойдзе іх шукаць:

Hi марудны клён ад азярка,
Hi святло задумлівых вакон…
Вечнасць агукне з-за бальшака –
Над зямлёю цень яе спакон.

Невідомы, колькі ні глядзі, –
Самае звычайнае наўкол…
Пры дарозе птушка пасядзіць,
Мудрая, як вечнасці пасол.

He спяшае птушка адлятаць,
Чалавек за ценем не бяжыць:
Немагчыма ценю пераняць,
Каб спытаць, як лёгка ценем быць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цень - Уладзімір Марук