Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Княгіня

З-за непахіснасці крочыла ззаду,
Змардаваная, згвалтаваная часам,
Безнадзейная, але ж непаданая гаду,
Цягнулася з тым, хто пакрыўдзіў, разам.

Вольга Турмовіч.

Мо, толькі дурань голасна заплача,
Што мова памірае, што загіне:
Яна не змардаваная жабрачка,
А мудрая і вечная княгіня.

У перлах вершаў, дыяментах прозы,
У аксаміце Метрык і Статутаў –
Смяецца над бязглуздзіцай прагнозаў
Іюдаў і скуголячых манкуртаў.

Яны памруць, а мова застанецца,
Бо кожны здзек, бы лёд зімовы, стопіць.
У нашай мовы велічнае сэрца,
Яго яшчэ на сто стагоддзяў хопіць

16.04.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Княгіня - Святлана Куль