Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі надыходзіць вечар

Калі надыходзіць вечар
І бачна захад вераснёвы,
Басая Ў светлай кашулі
Стаіць у рамонкавым полі.
Спявае і шэпча, смяецца,
Цякуць чорны косы да неба.
Навокал усё замірае,
Каб толькі ўпрысмак наглядзецца.
Яна не для ўсіх, яна тая,
Хто птушкай у небе б’ецца
І родных сваіх пакідае
З надзеяй, што дадому вярнецца.
Калі надыходзіць вечар,
Пабачыш дзяўчыну на волі,
Смяецца і плача балюча
Адна ў рамонкавым полі.

Дар’я

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі надыходзіць вечар - Аўтар невядомы