Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бой пад вечар скончыўся

Бой пад вечар скончыўся,
А мы ўсё
Пра атаку,
Хоць былі ўжо “тыл”.
I ніхто яшчэ з нас не памыўся,
I ніхто яшчэ з нас не астыў.

I ляжаць сябры ў магіле братняй –
У каманды пахавальнай многа спраў.
Не спяшыў камбат пісаць аб стратах,
Аб сваіх салдатах гараваў.

Кроіў хлеб мой друг рукою чорнай,
З гімнасцёркі не абмыўшы кроў.
Выпівалі па чатыры нормы –
Нашы
I загінуўшых сяброў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Бой пад вечар скончыўся - Пiмен Панчанка