Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Квадрат

Як парад без салдат – не парад,
Так квадрат без вуглоў – не квадрат.
Як футболу патрэбны галы,
Так квадрату патрэбны вуглы.

У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялікі, ці самы малы,
А ўсё роўна, як ні павярні,-
У квадрата чатыры вуглы.

Ні адзін, і ні тры, і ні пяць…
Можаш плакаць, а можаш скакаць.
Можаш біцца аб стол галавой,-
Ты не зменіш сістэмы старой.

Так вучылі і будуць вучыць.
Ні змяніць, ні стрымаць, ні спыніць
Гэты добраахвотны палон.
Гэты самы грунтоўны закон.

У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялікі ці самы малы,
А ўсё роўна, як ні павярні,-
У квадрата чатыры вуглы.

Час ідзе, час ляціць, час імчыць,
Ні стрымаць, ні спыніць, ні разбіць…
Росквіт вызначыць заняпад.
Застанецца нязменны квадрат.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (4 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Квадрат - Адам Глобус