Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я душу малюю

ТЫ малюеш мора, ЁН малюе неба,
я душу малюю, тую, што ў святле
выгукае чайкай альбо пралятае
пугачом вушастым над начной расой.

На палітрах вашых алейныя фарбы,
на маім мальберце – бачыце квадрат,
пэндзлі не патрэбны, не патрэбны грунты,
душы немагчыма рамкай атачыць.

Вал дзявяты грымне ў каменнасць прычала,
сонца забліскоча ахвярным агнём –
ТЫ стыхію ўпішаш у палатно льняное,
ЁН дадасць барвовасць у жыццёвы ўзор.

А мне невядомы ні подрамнік зыбкі,
ні пленэр пры ветры альбо пад дажджом,
я душу малюю, сэрца не шкадую,
што там шкадаваці, выцьвіла яно…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я душу малюю - Ігар Белкін