Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твая ўсмешка загаіла душу

Я люблю! Як моцна я люблю!
Так люблю – нібыта закаханы!
Быццам у абдымках прыгарну
Да душы твае жывыя раны –
І яны спакоем зарастуць
І ніколі больш не стануць болем,
І атрутных цяжкіх думак ртуць
Выпарыцца гэтым супакоем.
Мару. А калісці сапраўды
Твая ўсмешка загаіла душу,
Твая літасць збавіла жуды
Лёс мой. Чым аддзячыць мушу?
Мае рукі – вострыя сярпы!
Мае словы – чорныя вароны!..
Я павінен збавіць назаўжды
Ад маёй распешчанай персоны
Лёс твой. Перапэцканы ў журбе,
Я люблю – і ні рукой, ні словам
Больш не дакрануся да цябе.
Прабудзіўся сотавы…
Твой нумар…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Твая ўсмешка загаіла душу - Пудзіла Занудзіла