Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад санета 150 У. Шэкспіра

Скуль у цябе магутнасці выток –
Каб нада мной ўладарыць слабіною
І вымушаць, згубіўшы ўласны зрок,
Прымаць за праўду спойванне маною?

Дзе набыла ты талент, што без слоў
У дабрадзейнасць спісвае заганы –
Так, што гуллівы рой тваіх грахоў
Мне ўжо мілей, чым святасць найабраных?

Хто навучыў цябе так чараваць?
Люблю ўсё больш, хоць варта ненавідзець.
Але не трэба мною пагарджаць
І між людзей пачуцці мае крыўдзіць!

Я так люблю, нягодніца, цябе,
Што годны ўжо й любові да сябе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пераклад санета 150 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава