Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад санета 147 У. Шэкспіра

Каханне – ліхаманка… Жар залью –
І зноў нутро калоціцца ад смагі
І немач неспатольную маю
Ўсё болей распаляе хмелем брагі.

Мне розум, пільны ўрач, прапанаваў
Шмат лекаў ад хваробы майго сэрца,
Ды я ж яго не слухаў, бо кахаў…
І вось – мне недалёка ўжо да смерці…

Цяпер не ўратавацца мне ніяк:
Мой розум назаўжды мяне пакінуў –
І думкі ў смуце зблыталіся так,
Што тлум паліўся словамі маімі…

Я кляўся: ты – выток майго святла,
А ты – пякельны вір, мая імгла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пераклад санета 147 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава