Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Пераклад санета 66 У. Шэкспіра

Так існаваць? Ды лепей я памру,
Чым на бязвер’і цешыцца маной
І назіраць абраных галайстру
І перасыць нікчэмнасці дурной,

І шанаванне сквапнай хітрыні,
І гвалтаванне цноты там і тут,
І жорсткі здзек над святасцю любві,
І баль знясілля там, дзе сіла – цуд,

І шал мастацтва ў путах-ланцугах,
І дабрадзейнасць – найміткай у зла,
І тлум нявуцтва – у кіраўніках,
І прастату, што ў глупства перайшла.

Чым з гэтым жыць, лягчэй ужо сканаць…
Але шкада… любоў сваю кідаць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пераклад санета 66 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава