Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ночь, улица, фонарь, аптека. (пераклад)

Пераклад верша А. А. Блока

Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка
Сляпое, цьмянае святло.
Здаецца, так было спрадвеку –
Інакш адбыцца не магло.

Памрэш – пачнеш усё спачатку,
Але дарэмна. Ночы твар
Нязменна выдае нашчадкам
Аптэку, вуліцу, ліхтар.

07.10.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Ночь, улица, фонарь, аптека. (пераклад) - Сяргей Махнач