Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Пераклад казкі “Курачка Раба

Жылі калісьці дзед і баба.
Ў іх кураня было рабое.
І знесла яйка курка Раба,
Ды не прастое – залатое.
Дзед яйка біў – яно не б’ецца.
Бабуля біла – не разбіла.
А мышанё забегла ў сенцы,
Хвастом махнула – й разлупіла.
Дзядок над стратай горка плача.
Бабуля слёзынькі ўцірае.
А курка Раба ў вочы скача
І ў суцяшэнне кудахтае:
“Бабуля! Дзеда! Ну не трэба!
Не плачце! Я вас супакою!
Знясу вам новае – ‘шчэ лепей –
Не залатое, а прастое!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пераклад казкі “Курачка Раба - Таццяна Дзям'янава