Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не люблю

Я не люблю, калі гавораць за вочы.
Я не люблю, калі кідаюць малых.
Я не люблю, калі кахаюць за грошы.
Я не люблю, калі забываюць старых.

Я не люблю, калі на сваю работу
Хтосьці ідзе як на нейкі здзек.
Я не люблю на твары маркоту
Калі смуткуе, плача чалавек.

Я не люблю, калі хоча падгледзець
У замкнёны дом няпрошаны сусед.
Я не люблю, калі хоча падседзець
Прафесара вучань яго, асістэнт.

Я не люблю, калі трывожа раны
І радуецца гэтаму балбатун.
Я не люблю, як пахне валяр’янам:
Значыць, сэрца некаму баліць, вястун.

Я не люблю, калі замест кавалка хлеба
Камень бачыць у руцэ бядняк.
Я не люблю, калі ў хмарах неба
І ў гаспадарцы дзесьці недагляд.

Я не люблю, калі нейкі зламыснік
Памяць бацькоў парушыў дарма.
Я не люблю слоў скнара, зайдроснік.
Лепш, як іх зусім няма.

Затое я люблю сады, лясы, азеры.
Люблю бацькоў, дзяцей, сяброў, сваіх.
Люблю я бохан хлеба. мілы дворык,
Люблю легенды я дзядоў маіх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я не люблю - Валянціна Жукоўская