Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крынічкі, ціхія крынічкі

Крынічкі, ціхія крынічкі,
Як я люблю вас, як люблю!
Жывы струменьчык невялічкі
Мне апявае ўсю зямлю.

З паклонам схілішся напіцца –
I раптам спынішся, замрэш:
Як быццам з гулкае зарніцы
Табе адкрыецца бязмеж,

Гадоў світанні, пошум алы,
Нязнаны нейкі свет святла…
А то ж крыніца нагадала
Твой шлях і ўсмешкай абдала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Крынічкі, ціхія крынічкі - Кастусь Кірыенка